Беларуская Служба

У Лондане адбылося масавае адключэнне электрычнасці

10.08.2019 13:29
Збой таксама закрануў працу вулічнага асвятлення і святлафораў і выклікаў перабоі ў працы чыгуначнага транспарту.
Лонданская электрычка PAP/EPA/ANDY RAIN

Маштабнае адключэнне электраэнергіі адбылося 9 жніўня ўвечары ў некаторых раёнах Лондану і на паўднёвым усходзе Англіі з-за збою ў працы нацыянальнай энергасістэмы краіны.

«Мы праінфармаваныя аб адключэнні электраэнергіі, якое закранула значную частку Лондану і паўднёвы ўсходу краіны. Мы лічым, што гэта адбылося з-за збою ў працы Нацыянальнай энергетычнай сеткі», – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным акаўнце аператара энергасетак UK Power Network у сацыяльнай сетцы Twitter.

Пазней энергетычная кампанія National Grid заявіла, што прычынай адключэння быў збой у працы двух генератараў. Пастаўшчыкі энергіі паведамілі, што збой закрануў каля мільёна чалавек па ўсёй Брытаніі.

У кампаніі Transport for London, якая кіруе транспартнай сістэмай сталіцы Злучанага Каралеўства паведамілі, што збой закрануў працу вулічнага асвятлення і святлафораў і выклікаў перабоі ў працы чыгуначнага транспарту.

Кампанія National Rail паведаміла, што цягнікі на некаторых лініях ненадоўга спыніліся з-за адключэння электрычнасці, аднак потым энергазабеспячэнне было адноўленае.

паводле bbc.com/эж