Брытанскае выданне Sunday Times паведаміла аб тым, што журналістка Шарлот Эдвардс, абвінавачвае прэм’ера Злучанага Каралеўства Барыса Джонсана ў дамаганнях, якія нібыта мелі месца 20 гадоў таму.
1 кастрычніка ў эфіры BBC прэм’ер Барыс Джонсан запярэчваў гэтым абвінавачванням.
-Я не намагаюся зменшыць вагу дадзеных абвінавачванняў, і таксама змяншаю значэння гэтай праблемы. Хачу, каб было ясна – гэта ўсё няпраўда. Больш па гэтым пытанні сказаць не магу.
Гэта далёка не першыя абвінавачванні ў адрас прэм’ера. Раней Sunday Times абвінавачвала Барыса Джонсана ў тым, што ён, будучы мэрам Лондану, спрыяў сваёй сяброўцы падчас атрымання фінансавых грантаў. Улады брытанскай сталіцы распачалі следства ў гэтай справе.
IAR/эж