Беларуская Служба

Вялікабрытанія плануе абвастрэнне міграцыйнай палітыкі

02.10.2019 13:04
Новая іміграцыйная палітыка будзе спрыяць выключна адукаваным і кваліфікаваным мігрантам, незалежна ад іх паходжання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза азначае абмежаванне свабоднага патоку мігрантаў у Вялікабрытанію, паведаміла кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў. Міністр Прыці Патэль з’яўляецца вядомым прыхільнікам абвастрэння міграцыйнай палітыкі краіны.

Падчас штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі новы кіраўнік брытанскага МУС заявіла, што новая міграцыйная сістэма будзе спрыяць адукаваным і кваліфікаваным мігрантам, незалежна ад краіны паходжання.

Ключавым крытэрыем будзе тое, ці мігрант карысны для брытанскай эканомікі. Падрабязнасці сістэмы апрацоўваюцца, але Прыці Патэль ужо заявіла, што механізм павінен прыцягваць „самых разумных і лепшых, і знаходзіцца пад кантролем брытанскага ўрада”.

Прыці Патэль нарадзілася ў Лондане, але яе бацькі паходзяць з Індыі. Яна прадстаўніца правага крыла Кансерватыўнай партыі.

аз