Беларуская Служба

Супраць гэтак званай формулы Штайнмаера ўчора ў Кіеве пратэставала больш за тысячу чалавек

03.10.2019 14:37
Паводле спецыялістаў, спосаб рэалізацыі дакументу выклікае сумневы, а Расія можа выкарыстаць гэта ў сваіх мэтах.
Кіеў PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Падпісаная Украінай згода на рэалізацыю гэтак званай формулы Штайнмаера для вырашэння канфлікту ў Данбасе выклікае занепакоенасць сярод украінскіх экспертаў і часткі грамадства. Паводле спецыялістаў, спосаб рэалізацыі дакументу выклікае сумневы, а Расія можа выкарыстаць гэта ў сваіх мэтах.

Формула Штайнмаера прадугледжвае правядзенне ў Данбасе лакальных выбараў і ўвядзення Украінай закону аб асаблівым статусе гэтых тэрыторый. У апошнім часе Расія прапаноўвала такі варыянт. Украіна згадзілася на такі план, але, па словах Уладзіміра Зяленскага, закон будзе папраўлены па-новаму.

Паводле эксперткі Марыі Золкінай, гэта стварае шэраг небясьпекаў:

- Змест новага закону будзе, хутчэй за ўсё, вынікам рашэнняў, прынятых на планаванай сустрэчы нармандскай чацвёркі, то бок Украіны, Расіі, Германіі і Францыі. Існуе вялікая рызыка, што гэтая пазіцыя Расіі і нашых да нядаўняга моцных заходніх партнёраў вызначыць змест закону аб спецыальным статусе Данбасу.

У сваю чаргу палітолаг Ігар Тышкевіч адзначае, што на магчымых лакальных выбарах у Данбасе перамогуць людзі, звязаныя з сепаратыстамі. Паводле яго так будзе, паколькі на працягу апошніх 5 гадоў Украіна прайграла інфармацыйную вайну сярод жыхароў Данбасу.

Супраць гэтак званай формулы Штайнмаера ўчора ў цэнтры ўкраінскай сталіцы пратэставала больш за тысячу чалавек.

ав