Беларуская Служба

Рэкорднай колькасць выбарцаў зафіксавана ў Партугаліі

06.10.2019 13:03
10 млн 800 тыс. партугальцаў маюць выбарчае права.
Галасаванне ў Партугаліі PAP/EPA/ANTONIO COTRIM

6 кастрычніка ў Партугаліі праходзяць парламенцкія выбары. Сёлета магчымасць прагаласаваць атрымала рэкордная колькасць жыхароў гэтай краіны. 10 млн 800 тыс. партугальцаў маюць выбарчае права. Такую лічбу паведаміла кіраўніцтва тамтэйшага ЦВК. Аднак эксперты прагназуюць надзвычай нізкую яўку.

Лідарам сёлетніх парламенцкіх выбраў у Партугаліі стала Сацыялістычная партыя прэм’ера Антоніу Кошты. Напярэдадні выбараў, 4 кастрычніка ў пятніцу, менавіта партугальскі прэм’ер стаў героем гучнага скандалу. Антоніу Кошту з крыкамі накінуўся на песнсіянера ў Лісабоне. Сталы жыхар партугальскай сталіцы абвінаваціў прэм’ера ў тым, што падчас буйных лясных пажараў у 2017 годзе той не прыпыніў свайго адпачынку.

Сёлета за месцы ў аднапалатным партугальскім парламенце змагаецца рэкордная колькасць палітычных груповак. На выбарчыя бюлетэні трапіла 20 партый і адзін выбарчы камітэт. Парламент Партугаліі складаецца з 230 мандатаў.

PAP/эж