Беларуская Служба

Прэзідэнт Турцыі наведае Расію яшчэ ў бягучым месяцы

16.10.2019 14:08
Візіт Рэджэпа Таіпа Эрдагана звязаны з падзеямі ў Сірыі.
Рэджэп Таіп Эрдаган PAP/EPA/STR

Яшчэ ў гэтым месяцы прэзідэнт Турцыі прыедзе ў Расію, паведамілі ў прэс-службе Крамля. Візіт Рэджэпа Таіпа Эрдагана звязаны з падзеямі ў Сірыі. Насуперак ЗША Анкара пачала ў паўночнай Сірыі ваенную аперацыю супраць курдаў. Пазіцыя Расіі ў гэтым пытанні неадназначная.

За ўварванне на тэрыторыю Сірыі ЗША ўвялі санкцыі супраць Турцыі. У сваю чаргу Масква пазбягае дакладнай ацэнкі сітуацыі. У аўторак спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Аляксандр Лаўрэнцеў заявіў, што турэцкая аперацыя „непрымальная”.

У той жа дзень адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Расіі і Турцыі. Прэс-служба Крамля паведаміла, што Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся працягваць сумесныя намаганні па ўрэгуляванні сірыйскага канфлікту.

Размова на гэтую тэму будзе працягвацца таксама падчас візіту турэцкага лідара ў Расію. Невядома, калі дакладна ён адбудзецца, але Крэмль паведаміў, што яшчэ ў бягучым месяцы.

аз