Брэксіт, турэцкая ваенная аперацыя ў Сірыі і пачатак перамоваў аб сяброўстве з Паўночнай Македоніяй і Албаніяй – гэта асноўныя тэмы двухдзённага саміту Еўрапейскага Саюза, які пачынаецца сёння ў Бруселі.
Прэм'ер-міністры Вышаградскай групы накіравалі ліст кіраўніку Еўрапейскай рады Дональду Туску з заклікам да пераадолення тупіку ў перамовах з уладамі ў Скоп'е і Тыране.
Прэм’еры Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі напісалі, што адсутнасць станоўчага рашэння можа давесці да пагаршэння стабільнасці і абмежавання ўплываў Еўрасаюза ў гэтым рэгіёне. „Гэта супярэчыць нашым інтэрэсам”, - падкрэслілі прэм’еры.
Падобныя аргументы ў аўторак падчас нарады прадстаўнікоў МЗС чальцоўскіх краінаў прадстаўляў таксама віцэ-кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў Кондар Шыманьскі (Konrad Szymański). Палітык крытыкаваў адсутнасць згоды на пачатак перамоваў.
- У гэтым рэгіёне мы маем дачыненне са стратэгічнай канкурэнцыяй. Ёсць іншыя краіны, напрыклад, Расія ці Кітай, якія толькі чакаюць, каб Еўрасаюз задмовіўся ад гэтага рэгіёну.
Учора ў Бруселі пабываў прэм’ер Паўночнай Македоніі Зоран Заеў, які пераконваў, што еўрапейская перспектыва, гэта для яго краіны адзіны шлях развіцця.
аз