Беларуская Служба

Еўракамісія знізіла эканамічныя прагнозы для еўразоны

07.11.2019 14:07
Найноўшыя прагнозы Еўракамісіі на 0,1% горшыя, чым прагнозы, прадстаўленыя летам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія знізіла эканамічныя прагнозы для еўразоны. Паводле ацэнкаў камісіі, у гэтым годзе эканоміка еўразоны крыху запаволіцца і вырасце на 1,1% ВУП.

Найноўшыя прагнозы Еўракамісіі на 0,1% горшыя, чым прагнозы, прадстаўленыя летам.

У наступным годзе ВУП у еўразоне складзе 1,2%. Што тычыцца ўсяго Еўрапейскага Саюза, то камісія прагназуе рост ВУП на 1,4%, як у гэтым, так і ў наступным гадах.

„Эканамічны рост у Еўропе запаволіцца. Далейшая дарога - гэта праблема. Хоць краіны-члены ЕС будуць развівацца, мы бачым розныя рызыкі. Таму нам трэба павялічыць намаганні, каб зрабіць нашу эканоміку больш устойлівай”, - сказаў камісар па эканамічных і валютных пытаннях П'ер Маскавічы.

аз