Беларуская Служба

Чарговая жанчына заявіла, што Р. Палянскі яе згвалтаваў яшчэ ў 70-ыя гады

10.11.2019 12:27
Юрыст рэжысёра адказаў, што Палянскі адхіляе гэтую заяву «з поўнай рашучасцю».
Roman Polański
Roman PolańskiDenis Makarenko / Shutterstock.com

Адвакат вядомага рэжысёра польскага паходжання Рамана Палянскага адказаў на чарговае абвінавачанне яго кліента ў згвалтаванні. Нагадаем, учора французская акторка Валянцін Манье заявіла, што яшчэ ў 1975 годзе Палянскі яе жорстка згвалтаваў, калі ёй было толькі 18 гадоў.
Юрыст рэжысёра заявіў, што Палянскі адхіляе гэтую заяву «з поўнай рашучасцю». І дадаў, што яны з кліентам абмяркоўваюць юрыдычныя наступствы публікацыі акторкі.

Манье распавяла ў інтэрв’ю, што згвалтаванне мела месца ў горным курортным доме Палянскага ў Швейцарыі. Яна ніколі не рашылася пайсці ў паліцыю, але цяпер пастанавіла адкрыць сваю таямніцу, перад выхадам чарговай кінакарціны Палянскага.

Гэта не першае абвінавачанне ў згвалтаванні ў адрас рэжысёра. Нагадаем, супраць яго ўзбуджаны судовы працэс у ЗША, дзе ён быў абвінавачаны ў падобным злачынстве ў адносінах пятнаццацігадовай дзяўчыны яшчэ пад канец 70-ых гадоў. У апошнія гады паявіліся чарговыя сенсацыйныя заявы з боку розных жанчын, што яны сталі ахвярамі сексуальнага нападзення з боку Палянскага.

ІПР ПР/нг