Уладныя паўнамоцтвы ў Балівіі пасля адстаўкі ўсяго вышэйшага кіраўніцтва краіны перайшлі да другога намесніка старшыні сената Балівіі Жанін Аньес. Пра гэта заявіла сама Аньес, выступаючы па нацыянальным тэлебачанні, увечары ў нядзелю, 10 лістапада.
Намесніца старшыні сената правядзе надзвычайную сесію парламента Балівіі, на якой будуць афіцыйна прынятая адстаўкі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, а таксама старшыняў абедзвюх палат парламента. Акрамя таго, Аньес ўзгадніць і вызначыць дату правядзення прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.
Напярэдадні свае паўнамоцтвы склалі прэзідэнт Балівіі Эва Маралесам, віцэ-прэзідэнт Альвара Гарсія-Лінэра, старшыні абедзвюх палат парламента краіны, а таксама шэраг міністраў, іх намеснікаў і губернатараў. Акрамя таго, паліцыя арыштавала старшыню Вышэйшага выбарчага суда (выбарчай камісіі) Балівіі Марыю Эухентю Чокэ і яе намесніка Антоніа Костаса - іх падазраюць у дачыненні да парушэнняў, дакананых падчас прэзідэнцкіх выбараў 20 кастрычніка. З'явіліся паведамленні аб планах паліцыі арыштаваць і самога Эва Маралеса.
Маралес падаў у адстаўку ў той жа дзень, калі на фоне масавых пратэстаў даў абяцанне правесці новыя прэзідэнцкія выбары ў Балівіі. Пратэсты, у выніку якіх загінула тры чалавекі, а яшчэ трыста былі параненыя, пачаліся пасля таго, як вярхоўны выбарчы суд Балівіі, які выконвае ў краіне ролю выбарчай камісіі, 24 кастрычніка абвясціў, што дзеючы прэзідэнт Эва Маралес перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы ўжо ў першым туры. Выбары адбыліся 20 кастрычніка. Папярэднія вынікі, апублікаваныя тым жа вечарам, сведчылі аб магчымасці правядзення другога тура.
паводле dw.com/эж