Беларуская Служба

Украінская міліцыя хоча дапытаць беларускага інфарматара па справе забойства Паўла Шарамета

05.01.2021 17:01
Міліцыя хоча атрымаць дадатковую інфармацыю, якая можа дапамагчы раскрыць справу забойства журналіста.
Павел ШараметBy Okras - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35707216

Асабістыя дадзеныя беларуса, з якім хочуць звязацца ўкраінскія следчыя, не раскрываюцца, аднак у паведамленнях прэсы з'явілася здагадка, што запісы мусіў прадаставіць былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.

Гэта запіс размоў у 2012 годзе з тагачасным кіраўніком беларускага КДБ Вадзімам Зайцавым, які заявіў, што Паўла Шарамета трэба забіць. У якасці метаду замаху пазначаны выбух бомбы. Запланаваны таксама напады на іншых праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Паводле запісаў, палітычныя забойствы былі замоўленыя прэзідэнтам Беларусі.

Журналіст Павел Шарэмет загінуў у 2016 годзе ў выніку выбуху бомбы пад машынай на адной з вуліц Кіева.

ав