Беларуская Служба

Польшча будзе ўважліва сачыць за беларуска-расійскімі вучэннямі «Запад 2021»

30.08.2021 17:12
«Вучэнні часам станавіліся крыніцай ваеннай агрэсіі», заявіў намеснік міністра абароны Польшчы. 
ІлюстрацыяPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марцін Ацепа паведаміў, што за беларуска-расійскімі ваеннымі вучэннямі «Запад 2021» будуць уважліва сачыць у Варшаве. Стратэгічныя вучэнні адбудуцца 10 -16 верасня на палігонах у Беларусі і Расіі. У іх павінны прыняць удзел каля 200 тысяч салдат, расійскі кантынгент ужо пачаў разгортванне ў Беларусі.

Намеснік міністра абароны Польшчы Марцін Ацепа адзначыў, што вучэнні пройдуць у непасрэднай блізкасці ад краінаў Балтыі, таму Польшча павінна быць гатовая да ўсяго:

-На самой справе мы павінны быць гатовымі да ўсіх сцэнароў. Але сёння найбольш верагоднымі з'яўляюцца сцэнары правакацый на мяжы, бо расійскія войскі будуць вельмі блізка да межаў Польшчы, яны будуць размяшчацца на беларускіх палігонах і аэрадромах у непасрэднай блізкасці да тых падзей на мяжы, звязаных з міграцыйнай актыўнасцю.

Намеснік кіраўніка абароннага ведамства нагадаў, што агрэсія Расіі супраць Украіны таксама пачалася з вайсковых манеўраў на мяжы. «Вучэнні часам станавіліся крыніцай ваеннай агрэсіі», удакладніў палітык.

iar/эж

Генерал-маёр ЗСУ Украіны: Рукамі Мінска Масква стварае штучны хаос не толькі на мяжы, але і ўнутры Літвы

14.08.2021 08:14
Украіна павінна дапамагчы літоўскаму хаўрусніку, які зʼяўляецца адданым адвакатам Кіева ў Еўразвязу і ў НАТА, лічаць некаторыя ўкраінскія эксперты.

Кіраўнік МУС Польшчы: Літва – наш стратэгічны хаўруснік і мы павінны яе падтрымліваць

30.08.2021 13:02
Кіраўнік ведамства сустрэўся з паліцэйскімі, якія выязджаюць у Літву для аказання дапамогі тамтэйшым службам у сувязі з міграцыйным ціскам.