Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Украіны: Мы дакументуем усе злачынствы Пуціна

01.03.2022 17:02
Паветраная трывога была абвешчаная, у Кіеве, а таксама ў Ровенскай, Цярнопальскай, Валынскай і Хмяльніцкай абласцях.
   :     .
Міністр замежных спраў Украіны: Мы дакументуем усе злачынствы Пуціна.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Усе расейскія злачынствы ва Украіне дакументуюцца. Мы зробім гэта такім чынам, каб усе, хто дае загады, былі прыцягнуты да адказнасці, заявіў у аўторак міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

У сваю чаргу Міністэрства абароны Украіны перасцерагае, што расійскі захопнік рыхтуе шырокамаштабную дэзынфармацыйную кампанію.

«Яны абвесцяць, што цывільныя і ваенныя ўлады Украіны пагадзіліся на капітуляцыю; не верце, гэта хлусня!», – паведаміў у аўторак міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Між тым, сёння паветраная трывога была абвешчаная, у тым ліку, у Кіеве, а таксама ў Ровенскай, Цярнопальскай, Валынскай і Хмяльніцкай абласцях на захадзе Украіны, паведамляе партал «Суспільне».

PAP/аз

У Беларусі пачалі блакаваць украінскія СМІ ў сувязі з расійскай вайной супраць Украіны

01.03.2022 14:42
Прычынаю нібыта «парушэнне закону аб СМІ».

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прыпыніць доступ Беларусі і Расіі да фінансаў арганізацыі

01.03.2022 15:21
Усё сведчыць аб тым, што кіраўніцтва адобрыць прапанову.