Беларуская Служба

Польшча хоча заняць месца Расіі у Групе G20

16.03.2022 14:01
Міністр развіцця і тэхналогіі Пётр Новак працягвае двухдзённы візіт у ЗША.
G20
G20Kraft74/Shutterstock

Падчас свайго візіту ў ЗША міністр развіцця і тэхналогіі Пётр Новак(Piotr Nowak) лабіруе выключэнне Расіі з групы G20. Ён прапануе таксама даць расійскае месца Польшчы. У Вашынгтоне міністр сустрэўся з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі, міжнародных фінансавых інстытутаў, аналітычных цэнтраў і бізнесу. Пётр Новак сказаў, што прапанова аб адлічэнні Расіі з групы G20 сустрэла зразуменне:

- Усе згодныя – трэба выключыць Расію з G20, паколькі зараз няма месца для агрэсіўнай Расіі ў гэткай арганізацыі. Адзін з маіх суразмоўцаў сказаў, што калі будзе з гэтым праблема, то можа спыніць дзейнасць G20 і стварыць новую арганізацыю, у якой будзе месца для Польшчы.

Сёння ў Лос-Анджэлесе міністр Новак возьме ўдзел у цырымоніі падпісання ліста аб намерах паміж Польскім касмічным агенцтвам і кампаніяй Virgin Orbit аб прадастаўленні тэхналогіі, якая дазволіць Польшчы выводзіць на арбіту спадарожнікі.

IAR/аз

Сенат ЗША патрабуе прыцягнуць Уладзіміра Пуціна да адказнасці перад судом у Гаазе

16.03.2022 10:03
Сенат ЗША асудзіў Уладзіміра Пуціна і расійскіх генералаў за ваенныя злачынствы ва Украіне.