Беларуская Служба

Краіны Балтыі спынілі імпарт расійскага газу

03.04.2022 12:44
Расеіскі газ не паступае ў Латвію, Літву і Эстонію з 1 красавіка. 
Rosyjski koncern gazowy Gazprom zapewnił w niedzielę, że transport gazu przez Ukrainę do Europy będzie odbywać się normalnie, zgodnie z zamówieniami klientów.
Rosyjski koncern gazowy Gazprom zapewnił w niedzielę, że transport gazu przez Ukrainę do Europy będzie odbywać się normalnie, zgodnie z zamówieniami klientów.LariBat/ Shutterstock

Латвійскі аператар сховішчаў прыроднага газу паведаміў, што краіны Балтыі не імпартуюць расійскі газ. Трэцяга красавіка Літва стала першай краінай Еўрапейскага Звязу, якая цалкам адмовілася ад імпарту расійскага газу, – пра гэта з Вільні паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

-Як паведаміў у эфіры Латвійскага радыё генеральны дырэктар кампаніі «Conexus Baltic Grid» Валдзіс Барыс, расейскі газ не паступае ў Латвію, Літву і Эстонію з 1 красавіка. Зараз краіны Балтыі выкарыстоўваюць сыравіну з запасаў, якія захоўваюцца ў латвійскім падземным сховішчы.

1 красавіка Міністэрства энергетыкі Літвы паведаміла, што з пачатку гэтага месяца літоўская транспартная сістэма працуе без імпарту расійскага газу. Сыравіна дастаўляецца праз тэрмінал звадкаванага газу ў Клайпедзе. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа напісаў у Twitter, што некалькі гадоў таму ягоная краіна прыняла пастановы, якія « без болю дазваляюць разарваць энергетычныя сувязі з агрэсарам. Калі мы змаглі гэта зрабіць, то і астатняя Еўропа зможа гэта зрабіць».

iar/эж


Яраслаў Качыньскі: Санкцыі могуць дапамагчы выратаваць Украіну, але яны павінны быць моцнымі

01.04.2022 11:25
З пункту гледжання міру ў свеце, колькасць амерыканскіх жаўнераў на ўсходнім флангу НАТА павінна быць рашуча павялічаная, лічыць віцэ-прэм’ер.