Беларуская Служба

З пачатку вайны званне «Герой Украіны» прысвоена 142 асобам

26.04.2022 07:40
«Герой Украіны» – вышэйшая ступень адрознення Украіны, якая прысуджаецца за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі FB/Володимир Зеленський

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну абаронцам краіны прысвоена 142 званні «Герой Украіны»:

- За два месяцы вайны дзяржаўныя ўзнагароды атрымаў 9 781 абаронца Украіны. Званне Героя Украіны атрымалі 142 чалавекі. Украінцы і ўкраінцы праявілі неверагодную гатоўнасць абараняць сваю радзіму. Яго абараняюць усе, незалежна ад узросту, дастатку і адукацыі. Усе яны стаялі рука аб руку, каб абараняць краіну.

«Герой Украіны» - дзяржаўная ўзнагарода, вышэйшая ступень адрознення Украіны, якая прысуджаецца грамадзянам Украіны за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку або выбітнага працоўнага дасягнення. Герою Украіны ўручаецца ордэн «Залатая Зорка» за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку або ордэн Дзяржавы – за выдатныя працоўныя дасягненні.

IAR/аз

Пентагон пашырыць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў па выкарыстанні новай зброі, якая перадаецца Украіне

25.04.2022 15:23
У нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам абароны Лойдам Осцінам.

Кіеў плануе атрымаць яшчэ больш зброі ад саюзнікаў

25.04.2022 20:01
ЗША перададуць Украіне зенітныя комплексы Stinger, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і іншае абсталяванне.