Беларуская Служба

ААН: Ва Украіне загінулі 2 665 мірных жыхароў

26.04.2022 09:27
Паводле ўкраінскай пракуратуры, смяротных ахвяраў больш, то бок, як мінімум, 3 818.
 ,    , , 25  2022
Цырымонія пахавання, вёска Пэрэмога Кіеўскага раёна, Украіна, 25 красавіка 2022 годаFoto: PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведаміла, што з пачатку вайны ва Украіне загінулі 2 665 мірных жыхароў. Паводле той жа крыніцы, параненыя былі 3 053 мірныя жыхары. Большасць смяротных ахвяраў загінула ў выніку артылерыйскага і ракетнага абстрэлу, а таксама авіяўдараў.

Упраўленне Вярхоўнага камісара падкрэслівае, што фактычная колькасць загінулых большая, бо няма звестак з месцаў, дзе зараз ідуць баі. Гэта тычыцца, у тым ліку, Марыупаля, Ваўнавахі, Ізюма і Рубежнага.

Паводле ўкраінскай пракуратуры, з пачатку вайны загінулі 3 818 мірных жыхароў, а больш за 4 000 атрымалі раненні. Пра гэта ў інтэрв'ю, якое цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», паведаміла генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава. Яна таксама падкрэсліла, што з часткі тэрыторыі Украіны дадзеныя не паступаюць.

IAR /аз

Кожную хвіліну 55 дзяцей з Украіны становяцца ўцекачамі

25.04.2022 13:01
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведаміла, што больш за 2 млн украінскіх дзяцей сталі бежанцамі.

У целах забітых ва Украіне знайшлі флешэты – маленькія дроцікі, якія выкарыстоўвалі падчас Першай сусветнай вайны

25.04.2022 16:03
Флешэты не зʼяўляюцца забароненай зброяй, але іх выкарыстанне ў густанаселеных грамадзянскіх раёнах парушае гуманітарнае права.