Беларуская Служба

Украінская армія знішчыла склады расійскіх боепрыпасаў у Херсонскай вобласці

26.04.2022 11:27
За суткі расіяне страцілі таксама тры самалёты, чатыры танкі і каля дзясятка БТР-аў, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.
      , , 23  2022 .
Знішчаны танк стаіць на дарозе ў Дзяргачах, Украіна, 23 красавіка 2022 года.Foto: PAP/EPA/Maria Senovilla

Сёння 62 дзень расійскай вайны ва Украіне. Украінская армія знішчыла склады расійскіх боепрыпасаў у раёне горада Новая Алэксандрыўка Херсонскай вобласці. Паводле ўкраінскага боку, там таксама загінулі каля 70 расійскіх жаўнераў. Акрамя таго, за суткі расіяне страцілі таксама тры самалёты, чатыры танкі і каля дзясятка БТР-аў. Пра гэта раніцай паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.

Расійскія войскі хочуць узяць пад поўны кантроль Луганскую і Данецкую вобласці, а таксама ўтрымаць сухапутны калідор з Данбаса ў Крым.

Акупанты атакавалі ў першую чаргу на лініі фронту ў Данецкай і Луганскай абласцях у ваколіцах Рубiжнэ, Папаснай, Аўдзееўкі, Наваміхайлаўкі і вёскі Курахавэ. Расіяне працягваюць масіраваныя абстрэлы і аблогу завода «Азоўсталь» у Марыупалі.

На поўдні ваенныя дзеянні праходзілі па ўсёй лініі фронту ўздоўж межаў Херсонскай вобласці. Акрамя таго, акупанты працягваюць ракетны абстрэл аб'ектаў ва ўнутраных раёнах краіны. Уначы расійскія ракеты ўпалі, між іншым, у Запарожская вобласці.

IAR/аз


З пачатку вайны званне «Герой Украіны» прысвоена 142 асобам

26.04.2022 07:40
«Герой Украіны» – вышэйшая ступень адрознення Украіны, якая прысуджаецца за здзяйсненне выбітнага гераічнага ўчынку.