Беларуская Служба

Прэзідэнт Мая Санду склікала Савет бяспекі ў сувязі з сітуацыяй у Прыднястроўі

26.04.2022 16:26
У непрызнавай Прыднястроўскай рэспубліцы, на тэрыторыях, якія кантралююць расійскія войскі, адбылася серыя выбухаў.
Сцяг Малдовыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду склікала Савет бяспекі ў сувязі з сітуацыяй у Прыднястроўі. У непрызнавай Прыднястроўскай рэспубліцы, на тэрыторыях, якія кантралююць расійскія вайскоўцы, адбылася серыя выбухаў.
СМІ паведамляюць, што мясцовае насельніцтва спрабуе пакінуць Прыднястроўе.

Учора ў сталіцы Прыднястроўя – Ціраспалі ў будынку Міністэрства бяспекі прагрымелі выбухі. Сёння ў выніку двух выбухаў былі пашкоджаныя радыёвяшчальныя мачты, якія выкарыстоўваліся для трансляцыі расійскіх радыёстанцый.

Паводле ўкраінскай ваеннай выведкі – гэта наўмысныя правакацыі расійскіх службаў. Раней расійскія вайскоўцы абвясцілі, што мэтай вайны ва Украіне з'яўляецца поўны захоп Данбаса, а таксама стварэнне калідора на поўдні краіны, які злучае акупаваныя тэрыторыі з Прыднястроўем.

У непрызнанай рэспубліцы дыслакуецца каля паўтары тысячы расійскіх вайскоўцаў. Малдаўскія СМІ паведамляюць пра чэргі з легкавых аўтамабіляў, якія спрабуюць уехаць на тэрыторыю, падкантрольную малдаўскім уладам.

IAR/аз

У Чорным моры Расія сканцэнтравала 58 крылатых ракет

25.04.2022 18:27
Крэмль працягвае трымаць моцную карабельную групоўку ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў. 

Кіеў плануе атрымаць яшчэ больш зброі ад саюзнікаў

25.04.2022 20:01
ЗША перададуць Украіне зенітныя комплексы Stinger, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і іншае абсталяванне.