Беларуская Служба

У выніку расійскага ўварвання перасяліцца былі прымушаныя больш за 2 мільёны жыхароў Украіны

26.04.2022 20:31
Дадзеныя тычацца толькі тых, хто афіцыйна зарэгістраваны на новым месцы знаходжання пасля 24 лютага.
, , 23  2022 .
Запарожжа, Украіна, 23 красавіка 2022 г.PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Міністэрства сацыяльнай палітыкі Украіны паведаміла, што з пачатку расійскай агрэсіі больш за 2 мільёны грамадзян зарэгістраваліся як асобы, пераселеныя з зон ваенных дзеянняў. Пра гэта паведаміла кіраўнічка міністэрства Марына Лазебна. Яна дадала, што дадзеныя тычацца толькі тых, хто афіцыйна зарэгістраваны на новым месцы знаходжання пасля 24 лютага.

«Трэба ўзяць пад увагу, што вайна ва Украіне працягваецца 8 гадоў, і колькасць тых, хто з 2014 года быў вымушаны пакінуць свой дом і шукаць прытулку ў іншых рэгіёнах краіны, вышэйшая», – заявіла кіраўнічка Міністэрства сацыяльнай палітыкі Украіны.

Цяпер у базе пераселеных знаходзяцца 3 мільёнах 400 тысячах чалавек. З іх больш за 2 мільёны – гэта асобы, якія былі вымушаныя перасяліцца пасля 24 лютага. У сваю чаргу мільён 900 тысяч – гэта людзі, якія перасяліліся ўпершыню.

Большасць украінцаў, пасля ўварвання Расіі, пераехала ў Львоў, Днепрапятроўск, Палтаву, Вінніцу і Кіеў. У сваю чаргу, найбольшая колькасць пераселеных асоб зарэгістравана ў Данецкай, Луганскай, Харкаўскай, Днепрапятроўскай і Кіеўскай абласцях.

IAR /аз

ААН: Ва Украіне загінулі 2 665 мірных жыхароў

26.04.2022 09:27
Паводле ўкраінскай пракуратуры, смяротных ахвяраў больш, то бок, як мінімум, 3 818.

З Луганская вобласці вывозяць людзей без гуманітарных калідораў

26.04.2022 18:25
Спробы эвакуацыі праходзяць, нягледзячы на расійскі абстрэл, паведамляюць мясцовыя ўлады.