Прэзідэнт Малдовы Мая Санду склікала Савет бяспекі ў сувязі з сітуацыяй у Прыднястроўі. У непрызнавай Прыднястроўскай рэспубліцы, на тэрыторыях, якія кантралююць расійскія вайскоўцы, адбылася серыя выбухаў.
СМІ паведамляюць, што мясцовае насельніцтва спрабуе пакінуць Прыднястроўе.
Учора ў сталіцы Прыднястроўя – Ціраспалі ў будынку Міністэрства бяспекі прагрымелі выбухі. Сёння ў выніку двух выбухаў былі пашкоджаныя радыёвяшчальныя мачты, якія выкарыстоўваліся для трансляцыі расійскіх радыёстанцый.
Паводле ўкраінскай ваеннай выведкі – гэта наўмысныя правакацыі расійскіх службаў. Раней расійскія вайскоўцы абвясцілі, што мэтай вайны ва Украіне з'яўляецца поўны захоп Данбаса, а таксама стварэнне калідора на поўдні краіны, які злучае акупаваныя тэрыторыі з Прыднястроўем.
У непрызнанай рэспубліцы дыслакуецца каля паўтары тысячы расійскіх вайскоўцаў. Малдаўскія СМІ паведамляюць пра чэргі з легкавых аўтамабіляў, якія спрабуюць уехаць на тэрыторыю, падкантрольную малдаўскім уладам.
IAR/аз