Беларуская Служба

Гары Каспараў: Вайна скончыцца, калі Украіна разграміць Расію

27.04.2022 11:56
"Таму галоўная задача на сёння – максімальная дапамога Украіне – ваенная, гуманітарная, таксама харчовая".
Garri Kasparow podczas konferencji w Warszawie
Garri Kasparow podczas konferencji w Warszawie PAP/Piotr Nowak

Рэжым Уладзіміра Пуціна абрынецца, калі яго армія прайграе вайну з Украінай, – лічыць расійскі апазіцыянер Гары Каспараў. Палітык, які выступае за расійскі Антываенны фронт, у размове з Радыё Свабода падкрэсліў, што, па яго ацэнцы – параза расійскіх войскаў пацягне за сабой лавіну падзей, у тым ліку выкліча масавыя пратэстаў у Расіі, а за імі і змену ўлады:

- Вайна скончыцца толькі ў тым выпадку, калі пуцінскія войскі будуць разгромленыя ва Украіне. Іншага варыянту няма. Пуцін – гэта вайна. Пакуль Пуцін будзе кіраваць, ён будзе ваяваць і так будзе пакуль у яго не скончацца сродкі на гэта. Таму галоўная задача на сёння – максімальная дапамога Украіне – ваенная, гуманітарная, таксама харчовая, каб Украіна магла прывесці да рашучай паразы агрэсара.

Паводле Гары Каспарава, Крэмль здольны справіцца з тысячамі і нават дзясяткамі тысяч праціўнікаў Уладзіміра Пуціна, бо валодае адпаведным апаратам прапаганды і рэпрэсій. Аднак, калі на вуліцу выйдуць сотні тысяч ці мільёны расяянаў, незадаволеных узроўнем жыцця, то рэжым Пуціна падзе.

iar/эж

Сацапытанне: Чым больш адукаваны беларус, тым менш ён падтрымлівае вайну ва Украіне

26.04.2022 14:34
Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі прэзентаваў вынікі новага даследавання, якое вывучыла грамадскую думку ў Беларусі на тэму вайны ва Украіне.

У выніку расійскага ўварвання перасяліцца былі прымушаныя больш за 2 мільёны жыхароў Украіны

26.04.2022 20:31
Дадзеныя тычацца толькі тых, хто афіцыйна зарэгістраваны на новым месцы знаходжання пасля 24 лютага.