Беларуская Служба

Расійскія войскі амаль 70 разоў абстралялі Херсонскую вобласць на працягу 24 гадзін

09.12.2022 11:20
Расіяне наступаюць не толькі на фронце, але і ў іншых рэгіёнах – агулам абстрэлы адбыліся ў васьмі раёнах.
Аўдыё

За апошнія 24 гадзіны расійскія войскі 68 разоў абстралялі Херсонскую вобласць на поўдні Украіны. Восем чалавек атрымалі раненні, паведамілі ў пятніцу мясцовыя ўлады. Расіяне наступаюць не толькі на фронце, але і ў іншых рэгіёнах – агулам абстрэлы адбыліся ў васьмі раёнах.

У Херсонскай вобласці праціўнік абстрэльваў з артылерыі, сістэм залпавага агню, танкаў і мінамётаў грамадзянскія аб'екты, жылыя масівы; восем чалавек параненыя, паведаміў кіраўнік уладаў рэгіёну Яраслаў Янушэвіч.

Генеральная пракуратура Украіны паведаміла, што ў чацвер у выніку артылерыйскага абстрэлу ў Херсоне загінулі прынамсі два чалавекі.

Таксама моцнаму абстрэлу падверглася Запарожская вобласць, дзе разбураныя як мінімум тры жылыя дамы і інфраструктура. Падобная сітуацыя адбылася ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе расійскія войскі выкарыстоўвалі мінамёты «Град» і цяжкую артылерыю.

Расіяне вялі артылерыйскі і ракетны абстрэл Харкаўскай вобласці; як мінімум чатыры чалавекі атрымалі раненні. У Данецкай вобласці, дзе ідуць найбольш жорсткія баі, загінулі пяць мірных жыхароў, двое атрымалі раненні. Расіяне таксама абстралялі грамадзянскія абʼекты ў Сумскай, Луганскай і Мікалаеўскай абласцях.

Украінскі Генштаб паведаміў аб наступальных дзеяннях агрэсара на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адбілі атакі ў раёне Белагораўкі Луганскай вобласці, а таксама каля Клішчаўкі і Марʼінкі Данецкай вобласці.

За 24 гадзіны расійскія вайскоўцы нанеслі пяць ракетных удараў і тры авіяўдары, а таксама 54 стрэлы з сістэм залпавага агню.

ав

Уладзімір Зяленскі: Адной з формаў расійскага тэрору з’яўляецца ўстаноўка мінных пастак

09.12.2022 08:51
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што з праблемай трэба будзе разбірацца цягам бліжэйшых гадоў.