Беларуская Служба

Італьянская выведка: Расійскія кібератакі супраць краін NATO будуць узмацняцца

28.02.2023 14:52
Расіяне рыхтуюцца да доўгай вайны ва Украіне, прымяненне імі ядзернай зброі здаецца малаверагодным – такія высновы апублікаванага ў аўторак дакладу італьянскіх спецслужбаў для парламента.
ВуглядарPAP/EPA/RICARDO GARCIA VILANOVA

Паводле выведкі, варта чакаць далейшых кібератак з боку Расіі і спробаў умяшання ў палітыку краін NATO.

Як адзначаецца ў штогадовай справаздачы, «расіянам аператыўны перапынак неабходны для аднаўлення сіл і падрыхтоўкі да доўгай вайны».

«Масква спрабуе выкарыстаць гэты перыяд адноснай стагнацыі, каб аднавіць дзейнасць расійскага ваенна-вытворчага комплексу, які, захоўваючы значныя вытворчыя магутнасці, пачынае адчуваць наступствы заходніх санкцый», – гаворыцца ў паведамленні.

Італьянская выведка нагадала, што мінулы год скончыўся прызнаннем Уладзімірам Пуціным цяжкасцяў на Данбасе ў барацьбе з украінскімі сіламі. У дакуменце адзначаецца, што гэты сігнал у спалучэнні з прапановай аднавіць расійскія ўзброеныя сілы і павялічыць іх да 1,5 мільёна вайскоўцаў «пацвярджае намер працягваць канфлікт да таго часу, пакуль не будуць дасягнутыя асноўныя мэты, якія пераследуе Масква».

У справаздачы гаворыцца, што прымяненне Расіяй у цяперашні час ядзернай зброі «малаверагоднае».

На думку італьянскіх службаў, Расія «не перастане ўмешвацца ў палітычную дынаміку і працэсы прыняцця рашэнняў у краінах NATO, яшчэ больш, чым у мінулым, звяртаючыся да метадаў прымусу і маніпуляцыі, такіх як кібератакі, дэзінфармацыя, шантаж і падыманне пытанняў міграцыі і энергетыкі». Пры гэтым адзначаецца, што апошняя тэма «страціць сваю значнасць дзякуючы імкненню Захаду знайсці альтэрнатывы энергетычнай залежнасці ад Расіі».

ав

За апошнія суткі ўкраінцы адбілі больш за 60 атак

28.02.2023 12:31
Украінскія ўлады паведамляюць, што найбольш складаная сітуацыя ў раёне Бахмута.