Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Цэнтра Разумкова са спасылкай на вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага з 22 лютага па 1 сакавіка 2023 года.
На пытанне аб стаўленні да замежных дзяржаў, аб негатыўным стаўленні да Расіі сказалі 94% рэспандэнтаў. На другім месцы адмоўных водгукаў – Беларусь з 81%, за ёю – Іран (73,5%), Кітай (60%) і Венгрыя (46,5%).
Што тычыцца палітыкаў, то Аляксандру Лукашэнку сімпатыі ў кастрычніку 2014 года выказалі 40,7% украінцаў, а ў лютым 2023 года яго адмоўны рэйтынг склаў ажно -88,9%.
Негатыўны рэйтынг Пуціна ў лютым склаў -96,1%, у кастрычніку 2014 года яго негатыўны рэйтынг быў -58,8%.
Ацэнка дзяржаўнай палітыкі
78% апытаных ацэньваюць замежную палітыку ўкраінскіх уладаў ва ўмовах вайны станоўча, 6% – адмоўна.
Знешнюю палітыку станоўча ўспрымае пераважная большасць жыхароў усіх рэгіёнаў (ад 73% ва Усходнім да 81% у Цэнтральным рэгіёне), 83% тых, хто давярае прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і 51,5% тых, хто яму не давярае.
Сярод тых, хто давярае прэзідэнту Зяленскаму, за ўступленне ў ЕС збіраюцца прагаласаваць 83% (пры 5% супраць), а сярод тых, хто яму не давярае, адпаведна 54% і 21%.
Сярод тых, хто размаўляе дома пераважна па-ўкраінску, за ўступленне ў ЕС збіраюцца прагаласаваць 81,5% (пры 5% тых, хто супраць), а сярод тых, хто размаўляе пераважна па-руску, – 70% і 12% адпаведна.
***
У межах даследавання было апытана 2020 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.
Апытанне праводзілася метадам face-to-face на тых тэрыторыях, якія кантралююцца ўрадам Украіны і на якіх не вядуцца баявыя дзеянні.
вх