У выніку ўдару акупантаў па горадзе Славянск загінулі мінімум пяць чалавек, яшчэ 15 параненыя. Ёсць верагоднасць, што пад заваламі знаходзяцца сем чалавек, у тым ліку адно дзіця, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка.
Пашкоджаны некалькі шматпавярховікаў і будынак школы. Праводзіцца выратавальная аперацыя.
Акрамя таго, паводле слоў Кірыленкі, адначасова былі нанесены ўдары па Краматорску і Канстанцінаўцы.
«Дзяржава-зло які раз дэманструе сваю сутнасць. Проста пасярод дня забіваючы людзей. Разбураючы, знішчаючы ўсё жывое», – пракаментаваў атаку на грамадзянскія аб'екты прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
вх