Беларуская Служба

Украіна і Расія правялі велікодны абмен палоннымі

16.04.2023 16:27
Яшчэ 130 украінскіх вайскоўцаў вызваленыя з расійскага палону.
СлавянскPAP/Yevhen Titov

Абмен адбываўся ў некалькі этапаў, паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Большасць вызваленых ваеннапалонных абаранялі Украіну на ўчастку Бахмут і Саледар. 48 са 130 вызваленых раней лічыліся прапаўшымі без вестак. У некаторых з іх ёсць раненні, у тым ліку ампутаваныя канечнасці. Самаму старэйшаму са звольненых абаронцаў было 58 гадоў, малодшаму – 21 год.

Сярод вызваленых – 92 вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, 20 вайскоўцаў Тэрытарыяльнай абароны, 11 нацгвардзейцаў, трое памежнікаў, два прадстаўнікі ВМС і Дзяржспецтрансслужбы.

Апошні раз абмен палоннымі адбыўся ў панядзелак, 10 красавіка. Сярод іншых вызваленыя абаронцы Марыупаля, Азоўсталі і Гастомеля.

ав

Украінская грамадская арганізацыя «Салідарная моладзь» зладзіла дабрачынную акцыю для жаўнераў

16.04.2023 14:34
Вайскоўцы атрымаюць дзве тысячы пасылак са змесцівам традыцыйнага ўкраінскага велікоднага кошыка.