Украінская грамадская арганізацыя «Салідарная моладзь» зладзіла дабрачынную акцыю для жаўнераў «MilitaryBOX. Велікодная дапамога». Арганізацыя хоча перадаць пасылкі жаўнерам з нагоды Вялікадня, які адзначаюць усходнія касцёлы, і падтрымаць 10 брыгад, якія ваююць на фронце.
Кіраўнік арганізацыі Марына Парашэнка кажа, што хоча стварыць святочную атмасферу для салдат, каб яны адчувалі сябе бліжэй да сваіх сем'яў і да ўсёй Украіны.
-Калі многім абаронцам у гэты святочны дзень даводзіцца знаходзіцца не ў коле сямʼі, а ўдалечыні ад дому, у акопах, абараняючы нашу ўкраінскую зямлю, мы стараемся клапаціцца пра іх і падтрымліваць на фронце.
Вайскоўцы атрымаюць дзве тысячы пасылак са змесцівам традыцыйнага ўкраінскага велікоднага кошыка. Акрамя таго, моладзь сабрала сродкі і набыла самае неабходнае для 10 вайсковых брыгад. Гэта аўтамабілі, маторная лодка, цеплавізійная камера, партатыўныя зарадныя станцыі, планшэты, паўэрбанкі, ліхтарыкі, біноклі і форма.
ав