Беларуская Служба

Улады Румыніі загадалі знішчыць амаль 500 мядзведзяў

16.06.2023 14:25
За апошнія гады жывёлы значна размножыліся і ўяўляюць пагрозу для чалавека.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Буры мядзведзь.фота: Pixabay.com/Bergadder

Указ падпісаў у апошні дзень свайго тэрміну паўнамоцтваў міністр аховы навакольнага асяроддзя Барна Танчос. Ён паведаміў, што атрымаў вынікі навуковых даследаванняў, у якіх дакладна ўказана колькасць мядзведзяў, якіх можна адстрэліць, каб не пагражаць іх папуляцыі.

Да канца бягучага года ў прафілактычных і рэанімацыйных мэтах паляўнічыя і леснікі павінны знішчыць 481 асобіну. Мяркуецца, што ў Румыніі, асабліва ў Трансільваніі і на ўсходзе краіны, жыве амаль 8000 бурых мядзведзяў. Улады некаторых паветаў каля мяжы з Малдовай лічаць, што гэта ў пяць разоў больш, чым, паводле навуковых дадзеных, павінна быць. Адсюль і рашэнне румынскіх уладаў пра масавы адстрэл жывёлы.

Мядзведзі пагражаюць не толькі эканоміцы чалавека, але і самім людзям. За апошнія месяцы адбылося некалькі сур'ёзных нападаў мядзведзяў на людзей. У некаторых раёнах краіны жывёлы амаль кожны дзень набліжаюцца да населеных пунктаў.

IAR/нг