Беларуская Служба

Восем чалавек загінулі ў выніку расійскага абстрэлу горада Лыман

08.07.2023 17:03
Лыман размешчаны прыкладна ў 10 кіламетрах ад лініі фронту.
Пасля расійскага абстрэлу Львова PAP/EPA/MYKOLA TYS

Восем чалавек загінулі ў выніку расійскага абстрэлу горада Лыман у Данецкай вобласці. Расійская армія пастаянна абстрэльвае прыфрантавыя гарады на ўсходзе і поўдні краіны. Амаль кожны дзень украінскія ўлады паведамляюць пра параненых і забітых мірных жыхароў.

Вораг абстраляў Лыман з рэактыўных сістэмаў залпавага агню. У выніку былі разбураныя, між іншым, жылы дом і крама; згарэлі тры аўтамабілі. Акрамя васьмі забітых, 13 мірных жыхароў атрымалі раненні.

Лыман, які да вайны налічваў 20 тысяч жыхароў, быў вызвалены ад расійскіх акупантаў у кастрычніку мінулага года. Ён размешчаны прыкладна ў 10 кіламетрах ад лініі фронту. Гэты ўчастак фронту на мяжы Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей з'яўляецца мэтай інтэнсіўных наступальных дзеянняў Расіі.

Расіяне абстрэльваюць і іншыя гарады. Усяго за мінулыя суткі ў Данецкай вобласці пацярпелі 6 мірных жыхароў. Яшчэ адзін кірунак напружаных баёў на Данбасе – Бахмут. Там украінцы апошнім часам дасягнулі тактычных поспехаў вакол гораду і ўсё часцей кажуць, што яны могуць адбіць Бахмут з рук праціўніка.

Нагадваем, сёння мінае 500 дзён з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

IAR/аз

Украінскі журналіст: Расіяне хочуць знішчыць украінскую культуру

08.07.2023 08:05
Стары горад Львова быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1998 годзе.