Расія будуе ўмацаванні на мяжы паміж Крымам і мацерыковай часткай Украіны. Агрэсар умацоўвае тры камунікацыйныя калідоры, якія вядуць з Крыма ва Украіну. У акупаваным Крыме ўкраінцы выявілі 232 вайсковыя аб'екты і 63 месцы, дзе праводзіліся бачныя фартыфікацыйныя работы. Пра гэта паведаміў старшыня татарскага Меджліса Рэфат Чубараў.
Паводле яго, колькасць расійскіх вайскоўцаў на акупаваным паўвостраве такая ж, як і падчас уварвання на мацерыковую Украіну. Гэта азначае, што Расія спрабуе ператварыць Крым у тэрыторыю, дзе яна зможа абараняцца даўжэйшы час:
- Асабліва ўмацаваны подступы да Крыму. З боку Джанкоя ўмацоўваюць Арабатскую стрэлку. У раёне Чангара быў узарваны мясцовы мост. Калідоры, якія ідуць з Джанкоя ў бок Краснаперакопска, а адтуль на Каланчак і Чаплінку, асабліва ўзмоцнены. Кожны з гэтых калідораў мае спецыяльнае ўзмацненне, там размяшчаюцца дадатковыя вайсковыя часткі.
На тэрыторыі завода «Крымскі тытан» у горадзе Армянску ў акупаваным Крыме дыслакаваныя значныя сілы расійскіх акупантаў. Супрацоўнікі прадпрыемстваў масава звальняюцца.
IAR/аз