Беларуская Служба

Расійскія захопнікі нанеслі ракетны ўдар па парту Адэсы

27.07.2023 09:16
Пры пападанні ў адзін з адміністрацыйных будынкаў порта загінуў грамадзянскі супрацоўнік 1979 года нараджэння.
СПА Украіны падчас выканання баявога задання Фота: General Staff of the Armed Forces of Ukraine

У ноч на 27 ліпеня расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці. Пры пападанні ў адзін з адміністрацыйных будынкаў порта загінуў грамадзянскі супрацоўнік 1979 года нараджэння. Пашкоджана вытворчае абсталяванне аднаго з грузавых тэрміналаў, знішчаны будынак аховы і два аўтамабілі.

Паведамляецца, што расійскія захопнікі выпусцілі ракеты «Калібр» з падводнай лодкі ў Чорным моры на крытычна нізкай вышыні, што ўскладніла выяўленне.

Напярэдадні, у сераду, 26 ліпеня Украіна спазнала масіраваны ракетны абстрэл. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская супрацьпаветраная абарона перахапіла большасць ракет:

-Паводле папярэдніх паведамленняў, падчас ракетнага ўдару было перахоплена больш за 30 ракет. Іх рэшткі ўпалі ў розныя месцы, але самае галоўнае, што яны былі знішчаны. СПА – віншую! Дзякуй усім, хто бароніць украінскае неба. Нашы вайскоўцы кожны дзень працуюць, абараняючы Украіну, нашы гарады і людзей.

Расійскі агрэсар запусціў крылатыя ракеты «Кінжал» з 12 стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС з неба над Каспійскім морам.Расійскі ракеты былі нацэленыя на Кіеўскую, Хмяльніцкую і Кіраваградскую вобласці.

IAR/эж

Украіна: на запарожскім участку фронту ідуць жорсткія баі

26.07.2023 08:27
Прарыў расійскіх умацаванняў у гэтым месцы дазволіць украінцам выйсці на апошні моцны рубеж абароны.

Расіяне рыхтуюць караблі і самалёты, каб перакрыць Чорнае мора

26.07.2023 14:38
Гэта звязана з выхадам Расіі з так званай зернявой здзелкі.