«Ноччу праціўнік накіраваў ударныя беспілотнікі на поўдзень Адэскай вобласці. У выніку нападу на аб'екты порта і прамысловай інфраструктуры ўзніклі пажары, паведаміў у сераду кіраўнік рэгіянальных уладаў Алег Кіпер.
Падчас начнога нападу беспілотнікаў тыпу «Shahed-136» на Адэшчыну была пашкоджаная партовая інфраструктура – расіяне атакавалі элеватар, збожжавыя ангары, ударылі па «Марскім вакзале», а таксама адміністрацыйнаму будынку Дунайскага параходства, якія знаходзяцца ў Ізмаіле. Ізмаіл знаходзіцца недалёка ад Румыніі (330 км), якая з'яўляецца членам НАТА.
Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што выкарыстоўваліся беспілотнікі іранскай вытворчасці Shahed-136, якія прыляцелі з Азоўскага мора. Украінскія сілы адбівалі атаку амаль тры гадзіны.
Расійскія войскі таксама атакавалі Кіеўскую вобласць. Ад падзення аскепкаў збітай «мішэні» адбыўся пажар у прыватным доме, пашкоджаныя гараж, аўтамабіль, двор і дах крамы.
Тройчы з цяжкай артылерыі расіяне атакавалі Днепрапятроўскую вобласць у цэнтры Украіны. Каля 15 снарадаў было выпушчана ў бок Нікапаля. Ніхто не пацярпеў, паведаміў кіраўнік мясцовай адміністрацыі Сяргей Лысак.
Расіяне таксама атакавалі Сумскую вобласць на паўночным усходзе краіны.
Агулам за ноч, па інфармацыі ўкраінскага боку, было збіта 23 біспілотных лятальных апараты тыпу «Шахед».
PAP / вх