Беларуская Служба

Пентагон прагназуе, што контрнаступ Украіны будзе цяжкім і працяглым

02.08.2023 13:06
Міністэрства абароны ЗША фіксуе прасоўванне наперад Сіл абароны Украіны ў рамках контрнаступу, аднак прагназуе, што гэта будзе цяжкая і працяглая барацьба.
Patrick Ryder.
Patrick Ryder.Twitter/DeptofDefense

Па словах прадстаўніка Пентагона, брыгаднага генерала Патрыка Райдэра, у ЗША бачаць, як украінскі  контрнаступл  «прасоўваецца наперад», дадаўшы, што для ВСУ гэта «была і будзе цяжкая барацьба».

Генерал таксама адзначыў каментары міністра абароны ЗША Лойда Осціна, што «гэта будзе марафон, а не спрынт», рэзюмаваўшы, што Вашынгтон «будзе працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца»:

«І таму мы зноў засяродзімся на зносінах з імі, нашымі саюзнікамі і партнёрамі, каб гарантаваць, што калі ў іх (УСУ – рэд.) узнікнуць патрэбнасці на полі бою, мы зможам іх падтрымаць».

Начальнік Генеральнага штаба Сіл абароны Эстоніі Ээра Рэба выказаў меркаванне, што ўкраінскія войскі не дасягнулі хуткага поспеху ў контрнаступленні з-за таго, што сілы на полі бою роўныя.

Раней у Белым доме заявілі, што ўкраінскі контрнаступ рухаецца павольней, чым планавалася, аднак ён не спыніўся.

У Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі падкрэслілі, што ўкраінскія контрнаступальныя аперацыі ідуць па плане, а Кіеў праяўляе «належную асцярожнасць», адмаўляючыся адпраўляць вялікую колькасць людзей і заходняга ўзбраення з-за шчыльных расійскіх мінных палёў.

pravda.com.ua / вх