Беларуская Служба

Генпракуратура Украіны: Акупанты, якія ўчынілі ваенныя злачынствы, абмену палоннымі не падлягаюць

02.08.2023 17:25
Названыя імёны некалькіх расійскіх вайскоўцаў, асуджаных за ваенныя злачынствы ва Украіне, а абвінавачаных у найбольш цяжкіх злачынствах супраць мірнага насельніцтва – забойствах, катаваннях, згвалтаваннях – называць не будуць. Пра гэта заявіў прадстаўнік генпракуратуры Украіны Юрый Белавусаў у інтэрв'ю, апублікаванаму ў сераду агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».
 : ,    ,
Генпракуратура Украіны: Акупанты, якія ўчынілі ваенныя злачынствы, абмену палоннымі не падлягаюцьФото: PAP/EPA/STRINGER

«Ёсць базы дадзеных з усімі ідэнтыфікаванымі (украінскімі службамі – Рэд.) расійскім вайскоўцамі і разведчыкамі. Не ўсе з іх здзяйснялі ваенныя злачынствы», – сказаў Белавусаў, які ўзначальвае аддзел па барацьбе са злачынствамі, учыненымі падчас вайны. Ён адзначыў, што сярод гэтых людзей ёсць «патэнцыйна падазраваныя», якіх правяраюць на дачыненне да здзяйснення ваенных злачынстваў. «Іх дзясяткі тысяч», – падкрэсліў чыноўнік.

«Ужо адпраўлена ў суд 225 абвінаваўчых актаў па ваенных злачынствах, вынесеныя 54 прысуды», – сказаў Белавусаў, дадаўшы, што 15 прысудаў вынесены ў прысутнасці абвінавачаных, астатнія – завочна. «Як правіла, гэта вайскоўцы ніжэйшага звання, шараговыя або ніжэйшыя афіцэры, таму што генералы ў баі да нас не трапляюць, хоць і гінуць тут», – удакладніў ён.

На пытанне пра ваеннапалонных чыноўнік адказаў: «Мы расследуем выпадак кожнага ваеннапалоннага. Кожны з тых, хто трапіў у нашы рукі, прайшоў спецыяльную сістэму (...) Калі мы бачым прыкметы датычнасці да ваенных злачынстваў, мы пачынаем капаць глыбей (...).Не на ўсіх нешта знаходзім. Калі гэта вайсковец, які знаходзіцца на нашай тэрыторыі, але не рабаваў мірных жыхароў, не катаваў і не забіваў, то ён знаходзіцца ў палоне».

Белавусаў дадаў, што нават калі расійскі афіцэр мае дачыненне да вайсковага злачынства, яго ўсё роўна трымаюць разам з ваеннапалоннымі. «Мы ніякім чынам не парушаем Жэнеўскія канвенцыі. Гэта азначае, што захопленыя і абвінавачаныя знаходзяцца ў лагерах да вынясення прысуду. Відавочна, што калі мы яго пасадзім у ізалятар, то ён доўга не пражыве», – Белавусаў адзначыў і дадаў, што асуджаныя за ваенныя злачынствы будуць адбываць прысуд ва Украіне.

Белавусаў падкрэсліў, што абвінавачанні ў ваенных злачынствах звычайна тычацца грамадзян Расіі, хаця ў зняволенні ўтрымліваюцца грамадзяне Украіны, якія атаясамліваюць сябе з сепаратысцкімі ўтварэннямі – так званымі ДНР і ЛНР. Звычайна іх вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, – растлумачыў прадстаўнік генпракуратуры Украіны Юрый Белавусаў і дадаў, што ўкраінскія ўлады ўтрымліваюць толькі ваеннапалонных, у той час як у Расіі ўтрымліваюцца і мірныя ўкраінскія грамадзяне.

PAP / вх