Беларуская Служба

Мінабароны Вялікабрытаніі паведамляе пра магчымую перакідку расійскіх дэсантнікаў у Запарожскую вобласць

12.08.2023 19:30
Паводле брытанскіх аналітыкаў, гэта можа аслабіць расійскую абарону ў раёне ўсходняга берага Дняпра.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія, верагодна, перакінула свае падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў з Херсонскай вобласці ў Запарожскую вобласць, у прыватнасці ў горад Арэхаў, гаворыцца ў апошнім паведамленні Мінабароны Вялікабрытаніі.

Расійская 58-я армія Паўднёвай ваеннай акругі з пачатку чэрвеня вядзе баі ў Арэхаўскім рэгіёне, губляючы перавагу. Месяц таму быў адпраўлены ў адстаўку камандуючы 58-й арміяй.

«З паведамленняў вынікае, што 70-й і 71-й мотастралковыя палкі нясуць вялікія страты з-за цяжкіх франтавых баёў. Перадыслакацыя паветрана-дэсантных войскаў дазволіць вывесці часткі гэтых палкоў на адпачынак і аздараўленне«, – гаворыцца ў паведамленні.

Аднак, як мяркуюць у Мінабароны Вялікабрытаніі, змены могуць таксама аслабіць расійскую абарону ў раёне ўсходняга берага Дняпра, дзе ўкраінская армія змагаецца з агрэсарам з выкарыстаннем дэсантных частак.

IAR/аз

Прэс-сакратар ВПС Украіны: Вораг атакуе ўкраінскія авіябазы

12.08.2023 15:20
«На гэты раз пад абстрэл трапілі нашыя маладыя пілоты, якія неўзабаве будуць навучацца на F-16», – заявіў Юрый Ігнат.