Беларуская Служба

ВПС Украіны: Для эфектыўнай абароны краіны патрэбныя 128 сучасных знішчальнікаў

21.08.2023 14:29
Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар украінскай вайсковай авіяцыі палкоўнік Юры Ігнат.
 F-16
Знішчальнік F-16PAP/EPA/SOUTH KOREAN DEFENSE MINISTRY / HANDOUT

Каб эфектыўна абараняць краіну і заваёўваць перавагу ў паветры, Украіне патрэбныя каля 128 сучасных знішчальнікаў, такіх як амерыканскія шматмэтавыя самалёты F-16 або падобныя машыны, сказаў у інтэрв'ю Радыё Свабода, прэс-сакратар украінскай вайсковай авіяцыі палкоўнік Юры Ігнат.

«Ідуць дыскусіі аб дакладнай колькасці (нам патрэбных) машын. Зразумела, вайна спраўджвае планы, але няма сумневаў, што нам трэба больш за 100 самалётаў, каб мы маглі разгарнуць іх на розных аэрадромах і (тады гэтыя знішчальнікі) быць здольны адказваць на розныя выклікі і паражаць абʼекты (праціўніка), наносіць удары як па самалётах, так і па наземных абʼектах і ў тыле праціўніка», – растлумачыў вайсковец.

Ігнат таксама спаслаўся на навучанне ўкраінскіх пілотаў на самалётах F-16, якое праводзіцца ў Вялікабрытаніі і Швецыі. Як паведаміў ён, у першай з гэтых краін навучаюцца маладыя пілоты, якія сёлета скончылі авіяшколу. У іх выпадку курс складаецца ў асноўным з базавай падрыхтоўкі і паглыбленага вывучэння англійскай мовы. Выпускнікі 2016 года, лётчыкі з шматгадовым баявым вопытам, адправіліся ў Швецыю.

Міністры 11 краін НАТА – Польшчы, Бельгіі, Канады, Даніі, Нідэрландаў, Люксембурга, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Швецыі і Вялікабрытаніі – стварылі 11 ліпеня на саміце ў Вільні кааліцыю для падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў і механікаў для выкарыстання і абслугоўвання F-16. Ініцыятыву ўзначалілі Нідэрланды і Данія.

У пятніцу ўлады ЗША пацвердзілі, што Вашынгтон падтрымае перадачу Кіеву F-16 еўрапейскімі саюзнікамі.

ав

Нідэрланды і Данія перададауць Украіне знішчальнікі F-16

21.08.2023 08:26
Нідэрланды перададуць Украіне 42 знішчальнікі F-16, Данія - 19. 

Прэзідэнт Зяленскі: Усе суседзі Расіі знаходзяцца пад пагрозай, калі Украіна не выйграе вайны

21.08.2023 12:45
У другі дзень візіту ў Данію Зяленскі наведаў Фолькетынг (аднапалатны парламент).