Грант Шапс (Grant Shapps), былы міністр энергетычнай бяспекі, прызначаны ў чацвер на пасаду міністра абароны. Ён змяніў Бэна Уоллеса, які падаў у адстаўку, пра што было абвешчана раней.
54-гадовы Шапс – адзін з самых дасведчаных палітыкаў ва ўрадзе Рышы Сунака. Ён займаў пасады намесніка міністра ва ўрадзе Дэвіда Кэмерана, а пасля таго, як Барыс Джонсан заняў пасаду прэм'ер-міністра ў 2019 годзе, стаў міністрам транспарту. Затым ён займаў пасаду міністра ўнутраных спраў у кабінеце Ліз Трас, а ў кастрычніку мінулага года Сунак прызначыў яго міністрам бізнесу, калі той прыйшоў да ўлады. У лютым гэтага года Шапс узначаліў нядаўна створанае міністэрства энергетычнай бяспекі і стратэгіі чыстага нулявога выкіду.
Грант Шапс лічыцца палітычным прыхільнікам Сунака, якога ён падтрымліваў, калі балатаваўся на пасаду лідара Кансерватыўнай партыі, але ніводная з папярэдніх дзяржаўных пасад Шапса не была засяроджана на абароне або замежных справах, паведамляюць СМІ.
Раней у чацвер Бэн Уоллес, які займаў гэтую пасаду з 2019 года, падаў у адстаўку з пасады міністра абароны.Ужо ў сярэдзіне ліпеня ён заявіў, што пакіне ўрад і не будзе балатавацца на пасаду міністра абароны. Уолеса, які стаў самым рэйтынгавым членам урада дзякуючы сваёй прыхільнасці дапамагаць Украіне, некаторы час называлі сурʼёзным кандыдатам на пасаду новага генеральнага сакратара NATO. Аднак брытанскаму ўраду не ўдалося заручыцца ў гэтым пытанні падтрымкай некаторых дзяржаў-членаў, асабліва ЗША.
PAP / вх