Беларуская Служба

Расія ўдарыла па рынку ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці. Шмат загінулых і параненых

06.09.2023 16:03
Адметна, што на 6 верасня прыпадае гадавіна вызвалення Канстанцінаўкі ад нямецка-фашыстцкіх захопнікаў.
    , 6  2023 .
Наступствы расійскага ўдара па Канстанцінаўцы, 6 верасня 2023 г. Фота: https://t.me/Klymenko_MVS

У сераду, 6 верасня расійскія вайскоўцы атакавалі горад Канстанцінаўка Данецкай вобласці, загінулі сама меней  16 чалавек, 31 мірны жыхар паранены.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа расійскай атакі на Канстанцінаўку, а таксама пацвердзіў, што праціўнік атакава гарадскі рынак, забіўшы 16 чалавек. Пры гэтым ён адзначыў, што расійскія акупанты білі з артылерыі.

«Калі нехта ў свеце ўсё ж спрабуе мець справу з чымсьці расійскім, гэта значыць заплюшчвае вочы на ​​рэчаіснасць. Дзёрзкасць зла. Дзёрзкасць подласці. Поўная бесчалавечнасць. У гэты час артылерыя расійскіх тэрарыстаў знішчыла 16 чалавек у горадзе Канстанцінаўка Данецкай вобласці. Звычайны рынак. Крамы. Аптэка. Людзі, якія нічога дрэннага не зрабілі. Шмат параненых. На жаль, колькасць загінулых і параненых яшчэ можа павялічыцца. Мае спачуванні ўсім, хто страціў блізкіх! Гэта расейскае зло трэба як мага хутчэй перамагчы», – напісаў украінскі лідар.

Паводле папярэдніх звестак, пашкоджаныя 20 магазінаў, лініі электраперадачы, адміністрацыйны будынак і 5-ы паверх жылога дома. Дашчэнту згарэлі легкавыя аўтамабілі і 8 гандлёвых аб'ектаў. Зараз праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя. Пад заваламі яшчэ застаюцца людзі.

Адметна, што на 6 верасня прыпадае гадавіна вызвалення Канстанцінаўкі ад нямецка-фашыстцкіх захопнікаў.

censor.net/unian/эж