Беларуская Служба

Ведамства абароны Украіны пачаў узначальваць новы міністр

08.09.2023 07:30
Гэта моцны чалавек, які добра разбіраецца ў абароннай сферы, запэўнівае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
   i
Уладзімір Зяленскі i Рустэм УмераўPAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што новага міністра абароны Рустэма Умерава прадставілі супрацоўнікам міністэрства. Украінскі лідар спадзяецца, што ён паспрыяе абнаўленнi міністэрства.

Уладзімір Зяленскі ахарактарызаваў Рустэма Умерава як моцнага чалавека, які добра разбіраецца ў абароннай сферы:

- З першых дзён вайны ён удзельнічаў у перамовах аб пастаўках зброі для Украіны. Гэта былі далікатныя, але эфектыўныя перамовы. Ён таксама вядзе перамовы аб вызваленні нашых людзей з расійскага палону. Рустэм мае значныя вынікі для Украіны ў гэтым плане.

Нагадваем, два дні таму ўкраінскі парламент прагаласаваў за звальненне Аляксея Рэзнікава з пасады міністра абароны. Змену Уладзімір Зяленскі абгрунтаваў неабходнасцю новага падыходу да супрацоўніцтва міністэрства з войскам і ўкраінскім грамадствам.

IAR/аз

Вярхоўная Рада прызначыла новага міністра абароны Украіны

06.09.2023 18:22
Рашэнне аб прызначэнні Рустэма Умерава звязана не ў апошнюю чаргу з тым, што ён мае цесныя адносіны з Турэччынай, у тым ліку прамы кантакт з кіраўніком турэцкай выведкі Ібрагімам Калінам.