Савет міністраў Польшчы 14 верасня прыняў пастанову аб мінімальнай заработнай плаце на 2024 г. З 1 студзеня яна павялічыцца да 4242 злотых без выліку падаткаў (918 еўра), а мінімальная пагадзінная стаўка складзе 27,70 злотых (каля 6 еўра).
Пастанова ўраду прадугледжвае, што з 1 ліпеня мінімальная зарплата будзе павышана да 4300 злотых (930 еўра), а мінімальная пагадзінная стаўка – 28,10 злотых (6,1 еўра).
Варта адзначыць, што аб адпаведным павышэнні мінімальнага заробку ў Польшчы аб'явіў асабіста прэмʼер-міністр Польшчы на перадвыбарчай прэс-канферэнцыі «Урад, блізкі да народа».
Парламенцкія выбары ў Польшчы запланаваны на 15 кастрычніка.
iar/эж