Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША загадаў службам расследаваць напад на шпіталь у Сектары Газа

18.10.2023 11:02
Прэзідэнт Джо Байдэн накіраваўся ў Ізраіль, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ізраільскага ўраду.
Прэзідэнт ЗША Джо БайдэнPAP/EPA/Samuel Corum / POOL

Прэзідэнт ЗША загадаў сваім службам па справах бяспекі расследаваць напад на шпіталь у Сектары Газа, у выніку якога загінулі каля 500 чалавек. Джо Байдэн таксама заявіў, што абураны гэтым нападам і засмучаны гібеллю сотняў мірных жыхароў.

Прэс-сакратар Белага дому Джон Кірбі заявіў, што ахвярамі вайны паміж Ізраілем і ХАМАСам не павінны быць нявінныя мірныя жыхары:

- Мы ўсе шакаваныя жудаснай колькасцю загінулых. Для адной падзеі гэтыя лічбы ашаламляльныя. [Прэзідэнт] загадаў камандзе нацыянальнай бяспекі расследаваць, як гэта адбылося. І як [прэзідэнт] сказаў у сваёй заяве, мы перакананыя, што нявінныя грамадзянскія асобы не павінны пакутаваць з-за баявых дзеянняў паміж Ізраілем і ХАМАСам.

Нагадваем, прэзідэнт Джо Байдэн накіраваўся ў Ізраіль, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ізраільскага ўраду, каб пагаварыць аб падтрымцы ў барацьбе з групоўкай ХАМАС і сітуацыі мірнага насельніцтва ў Сектары Газа. Амерыканскі лідар планаваў наведаць Іярданію, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў Егіпту і Палестыны. Аднак саміт у Амане быў адменены ўладамі Іярданіі пасля атакі на шпіталь у Газе.

IAR/аз

Гуманітарная сітуацыя ў сектары Газа пагаршаецца з кожнай гадзінай

17.10.2023 17:29
Людзі спяць на вуліцах і стаяць у вялізных чэргах, каб купіць хлеб.