Літва купіць ракеты сярэдняй далёкасці AIM-120C-8 AMRAAM, паведаміла Міністэрства абароны Літвы. Пакупку зацвердзілі ўлады ЗША.
Ракеты плануецца выкарыстоўваць у літоўскіх сістэмах супрацьпаветранай абароны сярэдняй далёкасці NASAMS. Гэта павінна палепшыць абароназдольнасць Літвы і спрыяць лепшаму супрацоўніцтву з сістэмамі іншых хаўруснікаў па НАТА.
Пакупка 36 ракет абыдзецца Вільні прыкладна ў 100 мільёнаў еўра. Кантракт плануецца падпісаць да канца бягучага года.
Гэта не першая такая пакупка ў Літве. Улады Вільні заключылі са Злучанымі Штатамі Амерыкі, між іншым, кантракт на пакупку артылерыйскіх сістэм HIMARS і прынялі рашэнне аб набыцці 500 браніраваных аўтамабіляў высокай праходнасці, чатырох верталётаў Black Hawk і беспілотнікаў Switchblade.
IAR/аз