Беларуская Служба

Збой электраэнергіі на Запарожскай АЭС

02.12.2023 16:15
На думку ўкраінцаў, падзея пагражала бяспецы найбуйнейшай у Еўропе АЭС
Запарожская АЭС By Ralf1969 - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7343361

Уначы на акупаванай Расіяй Запарожскай АЭС ва Украіне адбылося адключэнне электрычнасці. З-за аварыі аўтаматычна ўключыліся 20 дызель-генератараў. Раніцай электразабеспячэнне было адноўлена. Дакладная прычына збою не называецца. Вядома, што падача электраэнергіі была перакрытая падчас авіяцыйнай трывогі.

На думку ўкраінцаў, падзея пагражала бяспецы найбуйнейшай у Еўропе АЭС. Асноўная небяспека страты вонкавага электразабеспячэння – рызыка перагрэву чацвёртага рэактара з-за адключэння помпаў астуджэння.

Расійскія войскі занялі Запарожскую электрастанцыю ў сакавіку 2022 года. З таго часу яе неаднаразова адключалі ад украінскай электрасеткі з-за расійскіх нападаў на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі адсочвае сітуацыю на АЭС з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

IAR/аз

Алена Зяленская: Мы падтрымліваем стварэнне міжнароднай кааліцыі па вяртанні ўкраінскіх дзяцей з Расіі

02.12.2023 15:01
Пра гэта першая лэдзі Украіны заявіла падчас сустрэчы з журналістамі з азіяцкіх краін у апошнюю пятніцу.