Беларуская Служба

Украіна актывізуе дыверсійную дзейнасць на расійскай тэрыторыі

03.12.2023 17:23
За апошнія дні дыверсанты, звязаныя са Службай бяспекі Украіны, некалькі разоў атакавалі Байкала-Амурскі ўчастак Транссібір магістралі і спусцілі з рэек цягнік у Разанскай вобласці.
Транссібірская магістральShutterstock.com/domena publiczna/Serjio74

Украіна актывізуе дыверсійную дзейнасць на расійскай тэрыторыі. «Будзь мечам сваёй краіны – далучайся да эліты», – гаворыцца ў аб'яве, апублікаванай у інтэрнэце ўкраінскай выведкай.

За апошнія дні дыверсанты, звязаныя са Службай бяспекі Украіны, некалькі разоў атакавалі Байкала-Амурскі ўчастак Транссібір магістралі і спусцілі з рэек цягнік у Разанскай вобласці.
Украінскія дыверсанты і расіяне з антыпуцінскіх партызан атакуюць чыгунку па ўсёй Расіі. Яны разбураюць лініі электраперадач, сістэмы кіравання рухам, цягнікі з грузамі для войска агрэсара спускаюць з рэек.

Былы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны Віктар Ягун тлумачыць, што сібірскія ўчасткі Байкала-Амурскай чыгункі асабліва ўразлівыя да нападаў, бо ў многіх месцах на іх толькі адна лінія, і яе пашкоджанне робіць немагчымым транспарт аж но да завяршэння рамонту рэек.

«Для Расіі гэта крытычная сітуацыя. Частка транспарту ідзе транзітам у краіны Цэнтральнай Азіі, што таксама ўплывае на Кітай як на гандлёвага партнёра гэтых краін. У той жа час прыпыняюцца на нявызначаны перыяд пастаўкі зброі з Кітаю і Паўночнай Карэі», – падкрэсліў украінскі эксперт.

Віктар Ягун таксама дадае, што чым часцей у Расіі адбываюцца падобныя дыверсіі, тым больш расіян будуць ціснуць на маскоўскі рэжым, каб той спыніў вайну.

яс