У выніку расійскіх удараў па Херсоне на поўдні Украіны пашкоджаныя дзве бальніцы.
Як паведамляе Укрінформ, пра наступствы атакі паведаміў у сацсетках начальнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
«Акупанты атакавалі дзве бальніцы ў Херсоне. Медыцынскія ўстановы разбураныя. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма», – напісаў ён.
Як паведамляе партал Укрінформ, расіяне таксама пусцілі ракеты на шматпавярховы дом. Адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні.
яс