Беларуская Служба

Парламент Балгарыі пераадолеў прэзідэнцкае вета на пастаўкі Украіне 100 БТР, сродкаў СПА і іншай ваеннай тэхнікі

10.12.2023 10:15
«Гэта ў інтарэсах Балгарыі і ўсяго свету. Мінабароны падтрымлівае пастанову аб аказанні дадатковай ваеннай дапамогі», – заявіў кіраўнік Мінабароны Балгарыі Тодар Тагараў.
   ;          II
Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў; від на парламент і плошчу са статуяй цара Аляксандра II у СафііФота: Foto: Shutterstock/ Ju1978/Circlephoto/ Anton Donev

Народны сход Балгарыі пераадолеў накладзенае раней прэзідэнтам краіны Румэнам Радзевым вета на пастаўкі Украіне зброі і ваеннай тэхнікі, у тым ліку 100 БТР, піша выданне Sofia Globe. За пераадоленне вета, як удакладніла балгарскае агенцтва БТА, прагаласавалі 145 парламентарыяў, супраць – 55.

«Гэта ў інтарэсах Балгарыі і ўсяго свету. Мінабароны падтрымлівае пастанову аб аказанні дадатковай ваеннай дапамогі», – заявіў кіраўнік Мінабароны Балгарыі Тодар Тагараў.

У адпаведнасці з раней прынятай балгарскім парламентам пастановай Кіеву перададуць бронетранспарцёры, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы і боепрыпасы да іх, а таксама іншае ўзбраенне, тэрмін захоўвання якога ўжо скончыўся.

Чацвёртага снежня прэзідэнт Балгарыі Румэн Радзеў наклаў вета на ўхваленую парламентам краіны пастаўку Украіне названых тыпаў зброі і тэхнікі. Падставай для ветавання, паводле слоў Радзева, стала тое, што бронетэхніка магла б знайсці выкарыстанне ў Балгарыі, напрыклад, пры ахове мяжы або ў барацьбе са стыхійнымі бедствамі.

Раней нямецкае выданне Welt пісала, што Балгарыя ў першыя месяцы поўнамаштабнай расейскай агрэсіі таемна пастаўляла Украіне боепрыпасы і паліва.

pap/эж