Беларуская Служба

Ізраіль востра адказаў на абвінавачанні ў наўмысным марэнні голадам палестынцаў

18.12.2023 15:00
Паводле праваабарончай арганізацыі «Human Rights Watch», блакаванне паставак харчавання ў ахоплены вайной анклаў з’яўляецца часткай наступу Ізраілю на палестынцаў.
Сектар ГазаPAP/EPA/MOHAMMED SABER

Праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» абвінаваціла Ізраіль у наўмысным марэнні голадам грамадзянскага насельніцтва ў сектары Газа. Паводле праваабарончай арганізацыі, блакаванне паставак харчавання ў ахоплены вайной анклаў з’яўляецца часткай наступу Ізраілю на палестынцаў.

У апублікаваным дакладзе «Human Rights Watch» заяўляе, што «ўрад Ізраілю выкарыстоўвае голад мірных жыхароў як інструмент для вядзення вайны ў акупаваным сектары Газа, што з'яўляецца ваенным злачынствам». Няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Нью-Ёрку, звяртае ўвагу на тое, што ізраільскія сілы наўмысна блакуюць пастаўкі вады, харчавання і паліва, адначасова ўскладняючы паступленне гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа. «Human Rights Watch» таксама нагадвае пра знішчэнне ізраільскімі сіламі палестынскіх сельскагаспадарчых угоддзяў і пазбаўленне мірных жыхароў інфраструктуры, неабходнай для выжывання.

Ізраільскія ўлады рэзка адрэагавалі на даклад арганізацыі, абвінаваціўшы яе ў антысеміцкай і антыізраільскай накіраванасці. «Human Rights Watch» не асуджала напад на ізраільскіх грамадзян і бойню 7 кастрычніка», – заявіў агенцтву AFP прэс-сакратар МЗС Ізраілю Ліёр Хаят. – У арганізацыі няма маральнага права казаць пра падзеі ў Газе, калі яна заплюшчвае вочы на пакуты і правы чалавека ізраільцян», – дадаў прэс-сакратар.

Ад пачатку вайны ў сектары Газа загінулі прынамсі 18 800 палестынцаў. Ізраіль праводзіць наступальныя аперацыі ў адказ на напад, учынены экстрэмістамі ХАМАС 7 кастрычніка, у выніку якога загінулі больш за 1100 чалавек, у асноўным мірныя жыхары.

ав

Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў продаж Ізраілю танкавых снарадаў

10.12.2023 12:55
Ізраіль будзе выкарыстоўваць узмоцнены патэнцыял у якасці сродку стрымлівання рэгіянальных пагроз і для ўмацавання абароны краіны. 

Аналітыкі: Знішчэнне ХАМАСу азначае фізічную нейтралізацыю яго камандавання, зброевага патэнцыялу і сеткі тунэляў

12.12.2023 08:49
З пачатку ўзброенай кампаніі ў сектары Газа Ізраіль дэклараваў план знішчэння палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС.

У Ізраілі прайшлі пратэсты пасля інфармацыі аб памылковым забіцці закладнікаў

16.12.2023 18:11
Трагедыя адбылася на поўначы Газы, дзе на руінах дамоў ідуць жорсткія баі з байцамі ХАМАС.