Беларуская Служба

Вызваленыя з палону ўкраінцы: Расіяне мораць голадам і катуюць украінскіх вязняў

04.01.2024 09:45
У расійскім палоне дагэтуль знаходзяцца ўкраінскія вайскоўцы і мірныя жыхары.
Вызваленыя з палону ўкраінцы PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE / HANDOUT

Крыніцы, з якімі звязалася Польскае радыё, ацэньваюць, што агрэсар утрымлівае ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў тысяч украінцаў. Учора ў рамках абмену ваеннапалоннымі на радзіму вярнуліся 230 украінцаў – вайскоўцаў і цывільных.

Вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы звяртаюцца да краінаў Захаду з просьбай падтрымаць намаганні па вызваленні астатніх суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне.

Жаўнер палка «Азоў» Гянадзь Старчанка, які амаль паўгода правёў у расійскіх працоўных лагерах, у інтэрв’ю Польскаму радыё пацвердзіў, што расіяне мораць голадам і катуюць украінскіх вязняў:

-Я хачу дастукацца да расіян і міжнароднай супольнасці. Калі ласка, вызваліце нашых ваеннапалонных, якія ўтрымліваюцца ў жудасных умовах. Над імі здзекваюцца і катуюць. Разам з ваеннапалоннымі ёсць і мірныя жыхары, якіх таксама катуюць і над якімі здзекваюцца.

Украінскія, незалежныя расійскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ўжо пацвердзілі, што расійскі агрэсар парушае канвенцыі аб умовах утрымання ваеннапалонных.

ав

НАТА асудзіла атакі Расіі на інфраструктуру і мірнае насельніцтва Украіны

03.01.2024 17:47
На наступным тыдні ў адказ на масавыя атакі Расіі на інфраструктуру і цывільнае насельніцтва адбудзецца пазачарговая Рада НАТА-Украіна.

У выніку абмену палоннымі ва Украіну вярнуліся 200 чалавек, у Расію – 248 чалавек

03.01.2024 18:06
Гэта найбуйнейшы абмен паміж Украінай і Расіяй з часоў поўнамаштабнага ўварвання Крамля супраць украінскай дзяржавы.