Беларуская Служба

У выпадку перамогі Трамп падніме парог выдаткаў на абарону для краін НАТА да 3% ВУП 

27.08.2024 14:08
Прапанову павялічыць мінімальныя выдаткі на абарону ў Паўночнаатлантычным альянсе раней агучваў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Аўдыё

Кандыдат Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў выпадку перамогі, ён запатрабуе падняць парог выдаткаў на абарону ў рамках NATO да 3% ад ВУП краін-удзельніц Паўночнаатлантчычнага альянсу. 

Падчас выступу ў Вашынгтоне палітык заявіў, што краіны Еўропы перакладаюць цяжар сваёй абароны на ЗША:

— Я буду патрабаваць, каб кожная краіна НАТА выдаткоўвала не менш за 3% ВУП на абарону, мы павінны падняць парог да 3%. 2%  — гэта крадзеж стагоддзя, і ўсё за наш кошт. Мы за іх плацім. Гэта неверагодна.

Дональд Трамп папярэджвае, што не будзе абараняць членаў NATO, якія маюць выдаткі на абарону ніжэйшыя за неабходны парог. Гэта азначае, што калі б ён стаў прэзідэнтам, гарантыі бяспекі з боку ЗША па Артыкуле 5. дамовы аб НАТА, толькі Польшча і Грэцыя маглі бы разлічваць на дапамогу НАТА.

Прапанову павялічыць мінімальныя выдаткі на абарону ў Паўночнаатлантычным альянсе раней агучваў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

iar/эж

У наступным годзе Польшча павялічыць выдаткі на абарону на 10%

04.07.2024 16:08
Сёлета на абарону Польшча плануе выдаткаваць 27 млрд 505 млн еўра.